Рынак працы і садзейнічанне занятасці

У выкананне мерапрыемстваў, прадугледжаных Дзяржаўнай праграмай «Рынак працы і садзейнічанне занятасці» на 2021-2025 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2020 г. № 777, вучні школ раёна, а таксама навучэнцы Мірскага дзяржаўнага каледжа працуюць на базе ўстаноў адукацыі ў Райцы, Жухавічах, Цырыне, Ярэмічах, Луках, Міры, Карэлічах, у Карэліцкай раённай бібліятэцы.

Сёлета запланавана працаўладкаванне больш за 90 чалавек з ліку моладзі, якая вучыцца ў нашых установах адукацыі. На гэтыя мэты накіравана 27 тысяч рублёў са сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнга фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь.

Па стану на 16 чэрвеня 2023 года працаўладкавана 56 падлеткаў, з іх з 8 праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа, 4 выхоўваюцца ў сацыяльна небяспечных сем’ях, 2 падлеткаў маюць статус сіраты.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Обсуждение закрыто.

Выбор языка сайта