16 жніўня ў Карэліцкім райвыканкаме ва ўрачыстай абстаноўцы віншаванні з 85-годдзем ад кіраўніцтва раёна прымала Герой Сацыялістычнай Працы Таццяна Рыгораўна Орда .
Юбіляра павіншаваў старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў. Ён шчыра пажадаў моцнага здароўя, невычэрпнай жыццёвай энергіі, дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні, аптымізму, міру і дабра.
Кіраўнік раёна асабліва падкрэсліў, што працавітасць гэтага чалавека заўсёды была залогам паспяховага дасягнення пастаўленых мэт, і ўручыў ветэрану працы падарункавы сертыфікат. Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Іна Богуш выказала словы глыбокай павагі і ўдзячнасці Таццяне Рыгораўне за шматгадовую працу і служэнне роднаму краю. Супрацоўнікі ЦСАН падарылі музычны нумар.




