Рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” ўжо амаль чвэрць стагоддзя. За гэтыя гады яна ператварылася ў сапраўдны марафон дабра. Ён праходзіць пад патранатам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, які стаіць ля вытокаў зараджэння гэтай выдатнай традыцыі і кожны год сваім прыкладам даказвае, што дабро і міласэрнасць у характары кожнага з нас.

Акцыя носіць назву “Нашы дзеці” не проста так. Уся сутнасць яе зводзіцца да таго, каб дарослыя часцей звярталі ўвагу на дзяцей, каб дзеці, у сваю чаргу, адчувалі любоў і ласку дарослых, блізкасць казкі, разумелі, што цуд можа адбыцца ў любую хвіліну.



Акцыя «Нашы дзеці» — адна з самых добрых і пазітыўных, якая напаўняе сэрцы людзей цеплынёй і жаданнем зрабіць добрую справу.
Ужо другі год супрацоўнікі і наведвальнікі дзяржаўнай установы “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна”, спецыялісты ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама, члены пярвічных арганізацый раённага грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”, Белпошта, сем’і, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, і проста неабыякавыя людзі прынялі ўдзел у акцыі “Скрынка адвагі”. Яны сабралі падарункі дзецям, якія знаходзяцца на лячэнні і кантролі ў Рэспубліканскім цэнтры дзіцячай анкалогіі. Ініцыятар — сацыяльна-дабрачынная ўстанова “Цэнтр ПАРА».





Усе сабраныя падарункі будуць перададзены па-сапраўднаму адважным хлопчыкам і дзяўчынкам.
Кожны з нас ведае, як важна падтрымаць дзіця на шляху да выздараўлення, асабліва, калі гэты шлях аказваецца доўгім.
Хай усіх дзяцей на зямлі захоўвае і засцерагае іх анёл-ахоўнік!
Алена УЦТГА, загадчык аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ЦСАН Карэліцкага раёна
Фота Кацярыны КУКАНАВАЙ