В Кореличах прошла «Ярмарка профессий-24»

Здаецца, не паспеў навучальны год пачацца, а на гарызонце ўжо маячаць вясновыя канікулы. Для вучняў выпускных класаў не час расслабляцца, бо аб выбары будучай прафесіі і маючай адбыцца ўступнай кампаніі трэба думаць ужо цяпер. Каб дапамагчы вызначыцца з выбарам, з імі праводзяцца розныя прафарыентацыйныя заняткі. Такое шматпланавае мерапрыемства днямі прайшло ў райцэнтры, у актавай зале “Сярэдняй школы № 1 г.п. Карэлічы. Тут навучэнцы 10-х і 11-х класаў раёна змаглі сустрэцца, а галоўнае, пагутарыць са спецыялістамі розных сфер дзейнасці і з прадстаўнікамі розных ўстаноў адукацыі.

Як адзначыла начальнік аддзела адукацыі Карэліцкага райвыканкама Ірына Асташэвіч, на своеасаблівым кірмашы прафесій можна атрымаць шмат карыснай інфармацыі для вучняў старэйшых класаў і будучых выпускнікоў. Ім хутка трэба будзе зрабіць складаны выбар: камусьці працягнуць вучобу ў школе, а камусьці – вызначыцца з будучай прафесіяй і паступаць у каледж, тэхнікум або ВНУ. Гэта адказны і складаны выбар, таму што ад яго залежыць далейшае заўтра маладых людзей.

Ірына Валер’еўна засяродзіла ўвагу навучэнцаў на асаблівасці правядзення выніковай атэстацыі і прыёмнай кампаніі 2024 года, спынілася на нарматыўна-прававых асновах паступлення ў адпаведнасці з дагаворамі аб мэтавай падрыхтоўцы спецыялістаў у педагагічнай сферы.

Аб тым, што ўсе прафесіі важныя, і кожная можа быць перспектыўнай, падрабязна расказалі і прадэманстравалі госці сустрэчы “Выбар-2024. Кірмаш прафесій-24. Асаблівасці выпускной і ўступнай кампаніі 2024 года, умовы і магчымасці мэтавай падрыхтоўкі”.
Прадстаўнікі УА “Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт” Таццяна Садоўская, УА “Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт” Алег Місуна, УА “Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Чырвонага Сцягу сельскагаспадарчая акадэмія” Віктар Кляпіцкі, Уладзімір Правашынскі расказалі пра спецыяльнасці, на якія сёлета будуць ажыццяўляцца прыёмы, аб магчымасці заключэння мэтавых дагавораў на навучанне і ўсіх бонусах, якія атрымліваюць будучыя сутудэнты, а потым і маладыя спецыялісты.

Арганізацыі-заказчыкі кадраў зацікаўленыя ў падрыхтоўцы спецыялістаў і іх далейшым замацаванні, таму прапануюць розныя формы стымулявання: штомесячныя даплаты да асноўнай стыпендыі студэнтам-мэтавікам, гарантаванае прадастаўленне пасля заканчэння вучобы жылля, пакрыццё расходаў па яго найму, аплата камунальных выдаткаў за кошт сродкаў гаспадаркі і іншыя.

— Калі вы вырашыце заключыць мэтавы дагавор з адной з гаспадарак раёна, вас чакае дадатковая стыпендыя. Да таго ж усе вытворчыя практыкі вы будзеце праходзіць на базе абранага вамі сельгаспрадпрыемства. А прыемныя бонусы пры паступленні чакаюць тых, хто навучаўся ў аграрных класах: яны маюць магчымасць паступлення без уступных іспытаў, калі бал атэстата будзе не менш сямі,— акцэнтавалі выступаючыя вядучых устаноў сельскагаспадарчага профілю.

Пра магчымасці мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў медыцынскіх ВНУ Рэспублікі Беларусь для далейшай працы ў падраздзяленнях Упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці расказаў начальнік Навагрудскага міжраённага аддзела Упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці Валерый Кукета.

Спецыяліст аддзела кадраў УАЗ “Карэліцкая ЦРБ” Алена Забаўская ў сваёй прамове заклікала навучэнцаў раёна выкарыстаць магчымасць і ўзяць накіраванне на навучанне па медыцынскіх спецыяльнасцях, каб у будучым вярнуцца на маленькую радзіму і лячыць карэліччан.

Галоўны ўрач Карэліцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Аляксандр Германюк прапанаваў для прагляду відэаролік “Асаблівасці навучання ў Мінскім медуніверсітэце”. Потым ён давёў да ведама прысутных, што сёлета медкаледжы Гродзенскага рэгіёна прыём на спецыяльнасці “медыка-прафілактычная справа” ажыццяўляць не будуць. Але паступаць можна, скарыстаўшы мэтавае накіраванне, у Мінскі медуніверсітэт па той жа спецыяльнасці. Для гэтага праз райЦГЭ неабходна звярнуцца ў Гродзенскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Асаблівасць заключэння такога дагавора наступная: пасля заканчэння вучобы спецыялісты размяркоўвацца па тэрыторыі ўсёй Гродзенскай воблаці.

Начальнік аддзела дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва Карэліцкага райвыканкама Наталля Гоцка, выступаючы перад аўдыторыяй, спынілася на патрэбе раёна ў кадрах, спецыяльнасцях, запатрабаваных на рынку працы ў раёне, навучанні і перанавучанні грамадзян. Пры гэтым яна адзначыла, што ў сапраўдны час вельмі адчувальны недахоп кадраў сельскагаспадарчай галіны.

–Дзе б вы ні вучыліся, якую б прафесію ні атрымалі, у будучым вы ў любы момант маеце магчымасць звярнуцца ў раённою службу занятасці па пытаннях перанавучання. Мы можам накіраваць на вучобу больш чым па 40 спецыяльнасцях, – адзначыла Наталля Сцяпанаўна.

Удзельнікі мерапрыемства атрымалі масу станоўчых эмоцый, адказы на ўсе пытанні, якія іх цікавяць, з карысцю правялі час.

Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Обсуждение закрыто.

Выбор языка сайта