Семья Шнырко делится впечатлениями от участия в областном этапе конкурса «Семья года»

Па словах Кацярыны Шнырко, атмасфера конкурсу была вельмі цёплай і сяброўскай. У першым конкурсным заданні падрыхтавалі выставу сямейнай творчасці «Мой род — мой гонар», дзе прадставілі генеалагічнае дрэва і герб сваёй сям’і. У другім — «Мая сям’я — мая краіна» — сям’я Шнырко прэзентавала візітную картку, гісторыю свайго роду, сямейныя традыцыі, а таксама сацыяльна значны праект «Мэты ўстойлівага развіцця».  Пастараліся данесці да гледачоў сваю жыццёвую пазіцыю, захапленні, поспехі і дасягненні кожнага члена сям’і.

Кацярына Шнырко выказвае словы шчырай падзякі сваёй вялікай і дружнай камандзе і групе падтрымкі. Яны дзяліліся сваёй энергетыкай, што надавала сіл і бадзёрасці. Конкурс дапамог прадэманстраваць сям’і і іншым удзельнікам максімум талентаў, інтэлектуальных і творчых здольнасцей.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Обсуждение закрыто.

Выбор языка сайта