Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют с Днем пожилых людей

Паважаныя жыхары старэйшага пакалення, ветэраны працы!

Ад усяго сэрца віншуем вас з Днём пажылых людзей — святам мудрасці і дабра!

У гэты дзень мы выказваем словы ўдзячнасці прадстаўнікам старэйшага пакалення, ветэранам вайны і працы. Менавіта яны навучылі нас працаваць, паважаць чужое меркаванне і смела адстойваць уласнае. Нават у паважаным узросце яны з’яўляюцца «вечнымі рухавікамі» ў кожнай сям’і. Жыццёвы вопыт, якім гэтыя людзі дзеляцца з намі, неацэнны. Мы павінны берагчы і паважаць прадстаўнікоў старэйшага пакалення.

Дарагія і паважаныя нашы!

Прыміце самыя шчырыя пажаданні душэўнага цяпла, шчасця, радасці і хатняй утульнасці! Моцнага вам здароўя, дабрабыту і доўгіх гадоў жыцця. Няхай заўсёды побач з вамі будуць любімыя і клапатлівыя людзі.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Обсуждение закрыто.

Выбор языка сайта