Беларуская дыктоўка для двух пакаленняў

21 лютага — дзень роднай мовы.  Мэта гэтай даты – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Напярэдадні гэтага дня наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамаадзян пажылога ўзроста ЦСАН Карэліцкага раёна накіраваліся ў  сярэднюю школу №1 г.п. Карэлічы, каб праверыць  сваю пісьменнасць, напісаць дыктоўку па беларускай мове і аддаць даніну павагі беларускаму слову.

Дзень атрымаўся цудоўны. Прадстаўнікі двух пакаленняў не толькі пісалі беларускія словы пад дыктоўку настаўніка беларускай мовы Алены Гімпель, але і выконвалі розныя лінгвістычныя заданні.

Удзельнікі мерапрыемства прадэманстравалі свае інтэлектуальныя здольнасці і атрымалі шмат задавальнення.

У гэты дзень ды і ў іншыя дні заклікаем усіх ахвотна выкарыстоўваць родную мову, чытаць літаратуру на беларускай мове, удзельнічаць у мерапрыемствах, прысвечаных роднай мове. Толькі сумеснымі намаганнямі мы зможам захаваць і перадаць наступным пакаленням багатую спадчыну сваёй роднай мовы.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Обсуждение закрыто.

Выбор языка сайта