ОРДЭНАМ МАЦІ УЗНАГАРОДЖАНЫ СЕМ ЖАНЧЫН ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦI

Ордэнам Маці  за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны сем жанчын Гродзенскай вобласцi . Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 18 снежня 2017 года.

Сярод узнагароджаных —

  • Відзевіч    Ірына Антонаўна   -кладаўшчык дзяржаўнай установы адукацыі «Граўжышкоўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад — базавая школа» Ашмянскага раёна;
  • Кароль Алена Аляксандраўна — хатняя гаспадыня, Кастрычніцкі раён г.Гродна;
  • Лашчэўская  Таццяна Аляксандраўна   —   работніца Слонімскага гарадскога ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
  • Ляшчэвіч  Таццяна Анатольеўна  — брыгадзір вытворчай брыгады малочна- таварнай фермы «Каменка« адкрытага акцыянернага таварыства «Кашалева-Агра» Навагрудскага раёна
  • Скурат  Алена  Мікалаеўна    — лабарант ветэрынарнай лабараторыі дзяржаўнай установы «Навагрудская раённая ветэрынарная станцыя«
  • Суднік Валянціна Васільеўна   — хатняя гаспадыня, в.Баранавічы Карэліцкага раёна
  • Хандрыка Вера Браніславаўна -выхавальнік дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 6 г.Навагрудка«

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №452

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Обсуждение закрыто.

Выбор языка сайта