Песні маёй краіны!

Напярдадні Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка – фашысцкіх захопнікаў  у аддзяленні дзённага прыбывання для грамадзян пажылога ўзросту прайшла патрыятычная акцыя “Песні маёй краіны”.

З канцэртнай праграмай выступіў народны ансамбль песні “Вечарынка” Жухавічскага Дома культуры. Для слухачоў гучалі беларускія, рускія народныя песні, песні сучасных кампазітарў. Праграма складалася з вакальных і сольных песень, танцавальна – песенных замалёвак.

Наведвальнікі АДПП з захапленнем слухалі артыстаў і атрымалі шмат пазітыўных эмоцый.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Обсуждение закрыто.

Выбор языка сайта