9 мая ў Карэлічах выдалася добрае надвор’е — па-вясноваму лашчылі сонечныя промні, і на небе ніводнай хмаркі, усё навокал патанае ў зеляніне і квецені. І здавалася, што нават яно спрыяе правядзенню самага важнага свята — Дня Перамогі.
Карэліччане аказаліся вельмі актыўнымі — прыйшлі на ўрачыстасць, каб аддаць даніну павагі салдатам Вялікай Айчыннай вайны. Прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскіх арганізацый, ветэраны вайны і працы, моладзь, святары, госці карэліцкай зямлі — усе, ад старога да малога, былі тут на ўрачыстасці, а многія з іх у сваіх прамовах, вершаваных радках, музычных мелодыях услаўлялі родную Айчыну.










