Напярэдадні Дня народнага адзінства ў Карэліцкім раёне прайшло незвычайнае мерапрыемства. Намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўген Чычкан разам з супрацоўнікамі сектара спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама, прадстаўнікамі спартыўнай школы, ЦСАН накіраваліся ў велападарожжа “Маршрутамі Першай сусветнай вайны”. Кропкай адпраўлення стаў мемарыяльны комплекс «Зорка» ў райцэнтры.

