Узнали, платят ли неработающие кореличчане за ЖКУ по полному тарифу

Грамадзяне, не занятыя ў эканоміцы Беларусі, ужо два гады аплачваюць камунальныя паслугі па-новаму. Раней яны пакрывалі, як усе, каля 80% выдаткаў на спажываную электраэнергію і 20% — на цеплавую, зараз жа за падагрэў вады і ацяпленне разлічваюцца па поўным кошце. У Карэліцкім раёне таксама ёсць тыя, хто любіць жыць па прынцыпе Федзі з несмяротнай камедыі «Аперацыя «Ы» і іншыя прыгоды Шурыка» рэжысёра Леаніда Гайдая – «хто не працуе, той есць». Ці здолела дзяржава заклікаць такіх людзей да адказнасці і ці плацяць яны па рахунках?

У Карэліцкім раёне ў базе дадзеных непрацуючых грамадзян знаходзяцца 36 чалавек, якія плацяць па поўным кошце за ацяпленне, 27 — за падагрэў вады і 20 — за спажыванне газу. Дарэчы, субсідзіраваны тарыф на цеплазабеспячэнне і падагрэў вады для занятых у эканоміцы грамадзян цяпер такі: 1 Гкал каштуе крыху больш за 21 рубель. А вось расцэнкі для не занятых у эканоміцы амаль у шэсць разоў вышэйшыя. Яны плацяць крыху больш за 126 рублёў.

52-гадовая Н. калісьці жыла ў Мінску, мела сям’ю і працу. А потым пайшла па нахільнай, пазбавілася працы, даўгі за жыллёва-камунальныя паслугі сталі расці ў геаметрычнай прагрэсіі. У выніку яна вырашыла пераехаць далей ад сталіцы. Так апынулася ў Карэлічах, дзе сваякі купілі ёй кватэру. Аднак і тут жанчына не спяшаецца ўладкоўвацца на працу і плаціць па рахунках.

Або вось яшчэ прыклад. 56-гадовы мужчына і яго 32-гадовая дачка не працуюць, перабіваюцца выпадковымі заробкамі. У выніку даўгі па жыроўках растуць як снежны ком.

Але гэтыя выпадкі хутчэй выключэнне, чым правіла, гавораць у Карэліцкім РУП ЖКГ. На сёння запазычанасць плацельшчыкаў паслуг па поўным кошце невысокая: крыху больш за 4,5 тысяч рублёў. У Карэліцкім гаргазе называюць яшчэ меншую суму, крыху больш за тысячу рублёў. У асноўным разлікі ідуць спраўна.

Выходзіць, дзяржаве ўдалося паўплываць на аматараў лёгкага жыцця?

— З увядзеннем новых жыллёва-камунальных тарыфаў у камісію па пытанні пацвярджэння сваёй занятасці звяртаецца ўсё большая колькасць грамадзян, — расказвае намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, начальнік аддзела дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва Наталля Гоцка. — Так, за 2021 і 2022 гады па напрамках пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва працаўладкавалася 10 чалавек, што на два чалавекі больш, чым за 2019-2020 гг. Акрамя таго, да плацельшчыкаў жыллёва-камунальных паслуг па павышаных тарыфах адносяцца тыя, хто працуе за мяжой. Калі раней яны не лічылі патрэбным дасылаць сюды дакументы аб сваім працаўладкаванні, то цяпер падаюць і атрымліваюць пераразлік за раней выплачанае па жыроўках.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Обсуждение закрыто.

Выбор языка сайта