Далучыліся да напісання  Усебеларускай дыктоўкі

21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы супрацоўнікі  ЦСАН Карэліцкага раёна далучыліся да напісання Усебеларускай дыктоўкі. Мерапрыемства праходзіла ў чытальнай зале  ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка”.

Свае  веды ў гэты дзень праверылі каля дваццаці карэллічан, якія пісалі дыктоўку па тэксце Якуба Коласа  “На прастор, на шырокі прастор!”.

Тэкст быў падабраны спецыяльна да Года міру і стварэння, у ім  апісаны маляўнічыя краявіды роднай Беларусі, падкрэслена непаўторнасць і адметнасць нашай Радзімы. 

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Обсуждение закрыто.

Выбор языка сайта