Гледзячы на гэтую энергічную жанчыну, якая жыва распавядае гісторыі свайго жыцця, нават не скажаш, што за плячыма ў яе цэлае стагоддзе. Юбілярша – прадстаўнік таго пакалення, якое перажыло нягоды Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенных гадоў, але здолела захаваць любоў да жыцця. У юбілейны дзень нараджэння ў доме Надзеі Антонаўны было шмат гасцей і шмат кветак. […]