Карэліцкая раённая ветэранская арганізацыя адзначыла сваё 35-годдзе



У актавай зале Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў прайшлі ўрачыстасці з нагоды 35-годдзя з дня ўтварэння Карэліцкай раённай ветэранскай арганізацыі. У іх прынялі ўдзел актывісты ветэранскага руху раёна, прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскіх арганізацый, работнікі культуры.

З дакладам выступіла старшыня ветэранскай арганізацыі Валянціна Іванаўна Кошур, якая зрабіла экскурс у гісторыю стварэння арганізацыі, расказала пра справы ветэранаў вайны і працы, выказала словы ўдзячнасці за актыўную жыццёвую пазіцыю. Ветэранам былі ўручаны ўзнагароды, падзякі, падарункі.

У Карэліцкім раёне заснавальнікам ветэранскай арганізацыі быў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Леанід Іванавіч Васілеўскі. У студзені 1987 года пачалася работа па стварэнні ветэранскіх арганізацый. 8 студзеня прайшоў сход ветэранаў вайны і працы Карэліцкага пасялковага Савета народных дэпутатаў. Яго ўдзельнікі абмеркавалі пытанне аб утварэнні савета ветэранаў вайны і працы пры пасялковым Савеце. Перад арганізацыяй былі пастаўлены задачы прыцягнення людзей з вялікім жыццёвым вопытам да ўдзелу ў грамадска-палітычным жыцці і выхаванні падрастаючага пакалення. Старшынёй савета ветэранаў г.п. Карэлічы быў выбраны Пётр Піменавіч Раманаў. 5 лютага 1987 года ў памяшканні кінатэатра «Камсамолец» адбылася раённая ўстаноўчая канферэнцыя ветэранаў вайны і працы.


Ля токаў стварэння раённай ветэранскай арганізацыі стаялі Леанід Іванавіч Васілеўскі, Пётр Піменавіч Раманаў, Уладзімір Данілавіч Буй, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, былы старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі ДП «Птушкафабрыка «Чырвонаармейская», які 21 лютага адзначыў сваё 95-годдзе. Таксама ля вытокаў стварэння ветэранскай арганізацыі стаялі Марыя Міхайлаўна Рэкун, Вольга Андрэеўна Жураўская, Анатолій Кастанцінавіч Цобкала, Мікалай Ягоравіч Гагарын. Адказным сакратаром Карэліцкай раённай ветэранскай арганізацыі 10 гадоў працаваў Фёдар Пятровіч Бядрыцкі. У раённым савеце ветэранаў з дня яго арганізацыі першым старшынёй быў Леанід Іванавіч Васілеўскі. Другім кіраўніком арганізацыі — Віталій Васільевіч Шэўка, якому прысвоена званне «Ганаровы ветэран Беларусі». Затым 15 гадоў узначальвала ветэранскую арганізацыю Ніна Сяргееўна Яфрэмава, сакратаром працавала Галіна Аляксандраўна Ульянка.
На сённяшні дзень ветэранская арганізацыя аб’ядноўвае 11 пярвічных арганізацый, якія створаны па месцы працы і жыхарства. У раёне налічваецца 6493 пенсіянеры, з іх ветэранаў працы — 5183. На дадзены момант у раёне жыве 5 ветэранаў вайны і 20 вязняў нацызму.


Шмат сіл і энергіі аддалі рабоце з ветэранамі па месцы жыхарства ветэраны працы Уладзімір Іванавіч Жук, Міхаіл Фёдаравіч Жук, Пётр Паўлавіч Сачыўка, Ніна Іванаўна Суран, Павел Мікалаевіч Бычко.
Актывістамі ветэранскага руху на сённяшні дзень з’яўляюцца Валянціна Паўлаўна Марцюшава, Мікалай Ягоравіч Гагарын, Алена Мікалаеўна Толмач, Святлана Віктараўна Раманюк, Тамара Міхайлаўна Навіцкая, Тамара Васільеўна Матусевіч, Валянціна Аляксандраўна Уварава, Вера Міхайлаўна Сашко, Таісія Аляксандраўна Данько, Ганна Фёдараўна Бліноўская, Марыя Аляксандраўна Касцюкевіч, Наталля Мікалаеўна Варанко і іншыя.


Вырашаюць пытанні ветэранаў па месцы пражывання старшыні пярвічных арганізацый Вера Віктараўна Сцяцко, Ганна Ільінічна Мамончык, Вольга Іванаўна Кісцень, Мікалай Аляксеевіч Васілеўскі, Тамара Міхайлаўна Навіцкая, Наталля Пятроўна Кізік, Лізавета Міхайлаўна Благадарава.
Асобна былі адзначаны Герой Сацыялістычнай Працы Таццяна Рыгораўна Арда, старшыня раённай грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Васілій Міхайлавіч Тур, ветэран Узброеных Сіл Мікалай Ягоравіч Гагарын, ветэран працы Міхаіл Уладзіміравіч Парфёнка, якія займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю.


У правядзенні ўрачыстасцей прынялі ўдзел і выказалі найлепшыя словы ў адрас ветэранаў вайны і працы, раённай ветэранскай арганізацыі старшыня раённага выканаўчага камітэта Генадзій Шатуеў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, старшыня РА ГА «Беларускі саюз жанчын» Нэлі Маісеенка, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Лідзія Шэўка, старшыня райкама работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірына Пянькоўская, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Іна Богуш, галоўны рэдактар установы «Рэдакцыя газеты «Полымя», намеснік старшыні Карэліцкай РА РГА «Белая Русь» Іна Лейка.

Былі выказаны словы прызнання раённай ветэранскай арганізацыі за сумеснае супрацоўніцтва ад упраўлення адукацыі Карэліцкага райвыканкама і Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна.
На ўрачыстасці ветэраны вайны і працы атрымалі ўзнагароды, падзякі, падарункі.


З нагоды юбілею цудоўныя мелодыі падарылі прысутным у зале работнікі культуры раёна.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Обсуждение закрыто.

Выбор языка сайта